У сваёй скарзе «Беларуськалій» патрабуе адмяніць пастанову ўрада Літвы і папярэдняе рашэнне Камісіі па разглядзе здзелак стратэгічна важных для эканомікі краіны прадпрыемстваў, на падставе якіх з 1 лютага Літоўская чыгунка скасоўвае кантракты з беларускай кампаніяй, паведаміў выданню прадстаўнік Віленскага Акруговага адміністрацыйнага суда Аўдрыс Кутрэвічус, паведамляе Zerkalo.io.

Нагадаем, пасля ўвядзення санкцый супраць Мінска заходнімі краінамі Літва прыняла рашэнне скасаваць кантракт на перавозку беларускага калію Літоўскай чыгункай, спасылаючыся на тое, што пагадненне паміж LTG Cargo і беларускім гігантам па вытворчасці угнаенняў «Беларуськалій» не адпавядае інтарэсам нацыянальнай бяспекі.

Аднак скасаванне кантракта, аб якім заявіла Вільня, не азначае, што транзіт калійных угнаенняў праз Літву спыніцца. Рэч у тым, што літоўскія ўлады не забаранілі падаваць заяўкі на транзіт беларускіх угнаенняў у даччынае прадпрыемства LTG Cargo іншым кампаніям. Акрамя таго, заяўка на транспарціроўку ўгнаенняў можа паступіць не ад самога «Беларуськалія», а ад іншых контрагентаў. Гэтыя дзве ўмовы выглядаюць як наяўнасць магчымасці легальна працягваць транзіт беларускіх калійных угнаенняў праз літоўскую тэрыторыю. Сапраўды, такія заяўкі LTG Cargo атрымала - ад «Беларускай калійнай кампаніі» (БКК), «Белінтэртранса» і «Белкалій-Мігаа». Але ўсе яны былі адхіленыя.

Чытайце таксама:

Міністр замежных спраў Літвы: Рызыкі, што транзіт беларускіх калійных угнаенняў будзе працягнуты, ліквідаваныя

Літоўская чыгунка не будзе перавозіць угнаенняў «Беларуськалія»

Тры кампаніі звярнуліся да Літоўскай чыгункі, каб перавозіць беларускі калій у абыход санкцый. Што пра іх вядома?

«Грошай для падтрымкі зарплат бюджэтнікам не будзе». Як спыненне транзіту калію паўплывае на эканоміку

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру