Будаўніцтва ў працэсе.
Кухараў спадзяецца, што здача адбудзецца ў раней вызначаныя сціслыя тэрміны. Запуск руху на новым мосце плануюць на 10 лютага. Каб паспець, работы вядуць кругласутачна і без выходных.
Пешаходная частка моста на Нямізе абрынулася ў ноч з 7 на 8 студзеня 2022-га, здарэнне трапіла на відэа. Прычынай здарэння называюць «стомленасць» пабудаванай у 1962 годзе канструкцыі, уплыў на яе вібрацыі ад працы метро, а таксама частыя перапады тэмпературы паветра.
Аварыйны мост цалкам разабралі за некалькі дзён, адразу ж пачаліся работы па ўзвядзенні новага.
Чытайце таксама:
Улады абвясцілі дату, калі адновяць рух на Нямізе. Яна ўражвае
Рашэнне аб чарговай «будоўлі стагоддзя» нярэдка носіць палітычны, а не практычны характар. Чаму абвал пуцеправода на Нямізе быў непазбежным
Кіраўнік Мінска расказаў, якім будзе новы мост праз Нямігу
Што вядома пра мост на Нямізе, які абрынуўся гэтай ноччу





