Над інсталяцыяй пад назвай «Праспект узыходзячага сонца» працуе вядомы польскі скульптар Павел Альтхамер. Яна будзе складацца з 7 адлітых з алюмінію фігур, якія прадстаўляюць дэмакратычных актывістаў, зняволеных рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.

Гаворка ідзе, сярод іншага, пра журналіста і польскага актывіста Анджэя Пачобута, кіраўніцу Саюза палякаў у Беларусі Анжаліку Борыс, прадстаўніцу перадвыбарнага штаба Віктара Бабарыкі Марыю Калеснікаву, беларускага блогера Сяргея Ціханоўскага.

Паводле скульптара, залатога колеру фігуры беларускіх герояў будуць ісці з высока ўзнятымі галавамі, як быццам іх толькі што вызвалілі з няволі. Скульптура «павінна нагадаць пра зняволеных актывістаў і адначасова паказаць, што ў іх у Польшчы ёсць сябры, што мы пакутуем разам з беларусамі», — кажа скульптар.

«Такім чынам мы хочам сімвалічна падтрымаць беларусаў на самым складаным этапе барацьбы за свабоду. Цяпер Беларусь аказалася ў тым месцы, у якім Польшча была пасля абвяшчэння ваеннага становішча»,

— лічыць мэр Волі Кшыштаф Стшалкоўскі.

«Мне вельмі падабаецца гэтая ідэя», — кажа пра помнік прэзідэнт Варшавы Рафал Тшаскоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0