Фота ілюстрацыйнае, tomwang / depositphotos.com

«У наступным месяцы запланаваная тэставая праца энергасістэмы ў ізаляваным рэжыме падчас праходжання зімовых максімумаў нагрузкі. Прадугледжанае правядзенне сістэмных выпрабаванняў працы энергасістэм Украіны і Малдовы ў складзе адзінага блока рэгулявання ў ізаляваным ад сінхроннай зоны краін СНД і Балтыі рэжыме»,

— сказаў украінскі прэм'ер.

Акрамя таго, Шмыгаль дадаў, што «цяпер ідзе актыўная праца па інтэграцыі энергасістэмы Украіны з еўрапейскай сістэмай ENTSO-E».

Дзяніс Шмыгаль запэўніў, што ў цэлым энергасістэма Украіны працуе стабільна, у краіне дастаткова энергарэсурсаў, каб прайсці ацяпляльны сезон. Пры гэтым, паводле яго слоў, за 25 дзён студзеня спажыванне электраэнергіі перавышае спажыванне за адпаведны перыяд 2021 года на 5%.

Асноўную нагрузку нясуць атамныя электрастанцыі, цяпер працуюць 14 з 15 блокаў АЭС. А ў пачатку лютага запланаванае завяршэнне планавага бягучага рамонту чацвёртага энергаблока Ровенскай АЭС і ўключэнне яго ў сетку, што забяспечыць працу 15 блокаў атамных станцый.

Але пакуль Украіна нярэдка мусіць звяртацца і да закупак беларускай электраэнергіі. 

Некалькі дзён таму, 25 студзеня, з-за спрацоўвання аўтаматыкі быў адключаны 1-ы энергаблок Хмяльніцкай АЭС, і ўкраінцы мусілі прасіць дадатковых паставак энергіі з Беларусі. «Прадастаўленне электрычнай магутнасці ажыццяўляецца па запыце ўкраінскага боку 25 студзеня з 11.00 да 18.00 у рамках двухбаковага дагавора аб аказанні аварыйнай дапамогі», — гаварылася ў паведамленні Мінэнерга Беларусі.

Пры гэтым РБК-Украіна нагадвала, што думкі украінцаў адносна куплі электраэнергіі ў Беларусі падзяліліся. 32,4% рэспандэнтаў лічаць, што гэта неабходна, каб пазбегнуць адключэнняў. З іншага боку, 33,5% лічаць гэта небяспечным, бо Беларусь і Расія ўтвараюць сумесную Саюзную дзяржаву, а яшчэ 9,8% лічаць гэта недапушчальным, улічваючы тое, што гэта з'яўляецца падтрымкай рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Пры гэтым, чвэрць рэспандэнтаў (24,3%) не змаглі вызначыцца са сваім меркаваннем.

Чытайце таксама:

Украіна пачала аварыйны імпарт электраэнергіі з Беларусі

Беларусь пачала пастаўку электраэнергіі ва Украіну. Але гэта не доўгатэрміновы кантракт

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру