«Раскошная 4-пакаёвая кватэра з узрушаючым відам на набярэжную Свіслачы і цэнтр горада!» — абяцаюць прадаўцы самага дарагога аб'екта. За гэтую кватэру хочуць 1 мільён 950 тысяч даляраў.

«Дом класа эліт» размешчаны ў гістарычным цэнтры сталіцы, вуліца Старажоўская 6, дом «Ля Траецкага». 15-ы паверх, дом пабудаваны ў 2011 годзе. Столь — 3 метры. Аж чатыры санвузла. «Разыначкай аднаго з санвузлоў з'яўляецца раскошны хамам з зорным небам» — ні больш, ні менш.

«Сістэма «Разумны дом», ліфты «OTIS», трохузроўневы падземны паркінг, у пад'ездзе — кансьерж, сістэма кругласутачнага відэаназірання, уезд на тэрыторыю зачынены шлагбаумам, добраўпарадкаваны двор: дзіцячая і спартыўныя пляцоўкі. Надзвычайны від з панарамных вокнаў кватэры на абодва бакі дома, — гаворыцца ў прапанове. — 

Вытанчаны дызайнерскі рамонт, толькі натуральныя матэрыялы».

На другім месцы кватэра за 1 мільён 834 тысячы даляраў. Два ўзроўні, цэнтр Мінска — вуліца Мяснікова. Маецца вялікая тэраса на даху. 

«Праект спалучае ў сабе прадуманасць кожнай дэталі, тут гарманічна спалучаюцца прыродныя матэрыялы — дрэва і камень, сучасны дызайн і унікальныя тэхнічныя рашэнні, зручнасць і функцыянальнасць», — паведамляе прадавец. 

На першым узроўні — кухня, гасцёўня-сталовая з выхадам на вялікую тэрасу, 2 вялікія спальні з ваннай пакоем і гардэробнай, гасцявы санвузел, дапаможнае памяшканне.

На другім узроўні: пакой з ваннай і гардэробнай, вялікая тэраса на даху з відам на горад, гаворыцца ў паведамленні.

Да аб'явы далучана шмат рэндэраў і фота пустых памяшканняў на этапе здачы жылля ў эксплуатацыю. Выглядае, што прадаецца памяшканне ўсё ж без мэблі. 

Трэцяе месца ў нашым кароткім рэйтынгу — ў «відавога пентхауса», які знаходзіцца ў сталічным раёне «Лебядзіны». 

230 метраў, 26-ы паверх, кошт — 1 мільён 800 тысяч даляраў.

«Ваша кватэра пачынаецца з уваходу ў дом, дзе яна размешчана. Элегантнае лобі з кансьержам і рэсэпшэнам, утульнай зонай чакання і бібліятэкай (shared library) падораць Вам абсалютна новае адчуванне ўзроўню жыцця і зробяць уражанне на вашых гасцей, — піша прадавец. — 

На даху паркінга размесціцца будынак Клуба жыхароў. У ім цалкам абсталяваны гульнявы пакой для дзяцей, зала для заняткаў ёгай і лаўнж-зона жыхароў праекта. Дызайн Клуба жыхароў распрацаваны адной з лепшых дызайнерскіх студый Мінска».

У самой кватэры — італьянская мэбля, усе памяшканні абсталяваныя для жыцця.

Таксама ў кошт уваходзяць два парковачных месца для будучых жыхароў.

Што танней — здымаць кватэру ці купіць яе ў крэдыт? Пралічылі абодва варыянты

Лукашэнка кажа, што ў Мінску сталі будаваць менш жылля. Але статыстыка паказвае іншыя лічбы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0