Святлана Ціханоўская і Майкл O'Ліры на сустрэчы ў Дубліне, ліпень 2021 года. Фота: штаб Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская і Майкл O'Ліры на сустрэчы ў Дубліне, ліпень 2021 года. Фота: штаб Ціханоўскай

Яны таксама абмеркавалі абвінаваўчы акт, высунуты ў ЗША супраць двух супрацоўнікаў КДБ і двух «Белаэранавігацыі». Ім інкрымінуецца змова з мэтай здзяйснення акта авіяцыйнага пірацтва.

СЕО Ryanair пагадзіўся, што затрыманыя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега, як і ўсе зняволеныя па палітычных матывах, павінны быць вызваленыя. Пры развітанні О'Ліры выказаў падтрымку беларусам і сказаў, што хацеў бы запусціць рэйсы Ryanair у новай Беларусі.

На гэтым тыдні Святлана Ціханоўская таксама накіравала ліст прэзідэнту Савета ICAO, у якім заклікала:

- дадаць у даклад ICAO інфармацыю пра тое, што рэжым наўмысна спрабаваў схаваць доказы, у тым ліку паказанні, прадастаўленыя польскім уладам Алегам Галегавым;

- перадаць прэзідэнту Савета Безопаность ААН дапоўнены даклад для старту расследавання па гэтай справе, паколькі захоп самалёта стаў пагрозай міжнароднаму міру і бяспецы.

Таксама Ціханоўская звязалася з дэлегацыямі краін, якія ўваходзяць у Савет ICAO, сярод якіх ‒ Бразілія, Вялікабрытанія, Германія, Іспанія, Італія, Канада, Калумбія, Мексіка, Нігерыя, ЗША, Францыя і іншыя. Гэтыя кансультацыі патрэбныя, каб 31 студзеня на дыскусіі рады ICAO яны выступілі за тое, каб накіраваць даклад старшыні Рады Бяспекі ААН.

Юрыст: Справа Ryanair не мае тэрміну даўніны, а ўсіх яе фігурантаў зараз чакаюць «вельмі няпростыя часы»

«Інсцэніравалі пагрозу выбуху, каб арыштаваць журналіста-дысідэнта». ЗША расказалі новыя падрабязнасці інцыдэнту з Ryanair

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0