Уладзімір Каранік. 

Уладзімір Каранік. 

Згодна з матэрыяламі справы, 6 красавіка 2021 года ў адной з сацыяльных сетак пад фотаздымкам старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзіміра Караніка, «мужчына размясціў паведамленне, якое ўтрымлівае выказванне ў непрыстойнай форме і прыніжае гонар і годнасць пацярпелага». Абвінавачанне сцвярджае, што мужчына «меў намер на публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў».

Суд прызнаў мужчыну вінаватым у «публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў» і на падставе арт. 369 КК прысудзіў яго да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, то-бок яму далі два гады «хіміі» за каментар.

Персанальны камп'ютар «Пілот», які належыць мужчыну, канфіскавалі.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Згодна з апублікаванымі нядаўна вынікамі сацыялагічнага апытання Chatham House, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік мае значны адмоўны індэкс даверу — нават горшы, чым Лукашэнка. Давер да Караніка прыкладна як у былога кіраўніка МУС Юрыя Караева.

Менавіта Уладзімір Каранік узначальваў міністэрства аховы здароўя падчас першых хваляў пандэміі каранавіруса, хаваў звесткі і пра небяспечнасць захворвання, і пра эпідэмічнае становішча ў краіне.

Вядомы таксама скандальны выпадак, як, наведваючы прадпрыемства «Гродна Азот», Уладзімір Каранік заявіў, што збіты падчас акцый пратэсту супрацоўнікамі АМАП 16-гадовы падлетак «атрымаў у морду», таму што быў атручаны «псіхатропамі». Адвакат падлетка, які пасля збіцця знаходзіўся ў коме, абверг словы губернатара дакументамі.

Кіраўнік Гродзенскай вобласці расказаў, як рэагуе на крытыку ў інтэрнэце

Каранік сустрэўся са студэнтамі. Пасля ў сеціва трапіў запіс, дзе абмяркоўвалася адмена масачнага рэжыму

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0