Колькі тут каштуе жыллё?

У новым жылым комплексе два панэльныя пяціпавярховікі і тры дамы ў тры паверхі. Тут за 86-метровую трохпакаёўку просяць 68 тысяч даляраў. А за 50 тысяч даляраў можна набыць 49-метровую аднапакаёўку з сучасным рамонтам.

Будаваў жылы комплекс УКБ Мінаблвыканкама. У разгар продажаў першых дамоў у 2017 годзе метр у трохпавярховіках каштаваў у раёне $800.

Побач знаходзяцца амаль усе неабходныя аб'екты інфраструктуры: супермаркет, новы лазневы комплекс і амбулаторыя (некалькі гадоў таму яе таксама адрамантавалі).

У іншым пяціпавярховым доме, пабудаваным у 2010 годзе, таксама прадаецца некалькі кватэр. Цяпер тут прадстаўлены адразу тры двухпакаёўкі з рамонтам: за 55, 56 і 60 тысяч даляраў.

За 250 тысяч даляраў можна набыць вось такі недабудаваны катэдж з цікавай планіроўкай.

А вось гэты сціплы домік са шлакобетону прадаецца за 41,5 тысячы даляраў.

Кампрамісны варыянт — цалкам гатовы да пражывання трохузроўневы катэдж з блокаў — за 150 тысяч даляраў.

Каля дарогі Р40 тры гады таму пабудавалі лінейку з дзесяці блакіраваных дамоў. Усе двухпавярховыя таўнхаусы (кожны па 150 «квадратаў») адышлі мінчанам з ліку шматдзетных сем'яў.

Сёння дамы ўжо абжытыя, бачна, што многія навасельцы зрабілі з адкрытых тэрас на другім паверсе дадатковыя пакоі.

Нездалёк ад катэджаў знаходзяцца габрэйскія могілкі. 

А вось так выглядае школа, дзе вучыўся Мікалай Лукашэнка — вялікі будынак на ўзвышшы.

Што кажуць мясцовыя жыхары

«Лазневы комплекс у нас добры. Многія туды ходзяць, хваляць. А вось дзіцячы садок, ведаем, забіты. Дамоў вакол шмат набудавалі, а садок усяго адзін.

Клуб наогул зачыніўся, яго перанеслі ў старую школу, там нешта абвалілася, цяпер рамантуюць. Крам мала, адзення не купіць, — скардзяцца журналістам людзі. — Амбулаторыю адрамантавалі нядаўна, вось толькі працаваць няма каму. На ўвесь пасёлак засталіся доктар, акушэрка і стаматолаг. Прычым апошні працуе не кожны дзень. А так — усё ў нас добра. Няма такога, каб кралі ці пілі шмат. У двары ўсё можна пакінуць і не зачыняць, ніхто не ўкрадзе. Транспарт да нас ходзіць нармальна».

Алена расказвае, што пераехала ў Астрашыцкі Гарадок з Мінска. Тут яны з мужам жывуць ва ўласным доме.

«Месцы тут прыгожыя, рэльеф — проста абалдзены. Нездарма побач усе гарналыжныя курорты. Да Мінска 15 хвілін на машыне, ходзяць маршруткі і аўтобусы. Усе дарогі рэгулярна чысцяць, смецце вывозяць, нават 1 студзеня прыязджалі. Ездзіць на працу ў горад — без праблем. Раніцай з'ехаў, а ўвечары вяртаешся, і ў цябе зноў загараднае жыццё. Так, магчыма, тут няма кавярняў, як у Мінску, проста каля дома. Але затое тут зусім блізка Раўбічы, можна пакатацца на лыжах па лясных трасах, а потым схадзіць у армянскае кафэ або піцэрыю», — кажа жанчына.

Астрашыцкі Гарадок — цэнтр сельсавета, які размясціўся на землях плошчай большай за 5 тысяч гектараў. У 16 населеных пунктах пражывае каля 6 тысяч чалавек. У самім Гарадку — каля 2,5 тысячы.

На тэрыторыі комплексу «Азёрны» недалёка ад Астрашыцкага Гарадка знаходзіцца рэзідэнцыя Лукашэнкі. Гэта адрэстаўраваная сядзіба палацава-паркавага ансамбля графаў Тышкевічаў. Сядзіба была заснавана ў XVII стагоддзі.

Тут Лукашэнка не толькі жыў доўгі час, але і прымаў замежных гасцей, у тым ліку акцёра Жэрара Дэпардзье, якому падарыў участак зямлі пад Мінскам.

Амаль $2 мільёны за чатыры пакоі. Як выглядаюць самыя дарагія кватэры ў Беларусі

Што танней — здымаць кватэру ці купіць яе ў крэдыт? Пралічылі абодва варыянты

Лукашэнка кажа, што ў Мінску сталі будаваць менш жылля. Але статыстыка паказвае іншыя лічбы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0