Інгрэдыенты

  • 1 сталовая лыжка аліўкавага алею
  • 2 нарэзаныя чырвоныя цыбуліны
  • калі любіце вастрыню — 1 чырвоны перац чылі, вычышчаны ад насення і дробна нарэзаны
  • 1 зубчык часнаку, нарэзаны
  • невялікі пучок каляндры (вы ведаеце яе яшчэ як кінзу), прычым трохі лісця пакрышыце асобна
  • памідоры свежыя ці кансерваваныя, лепш такія, каторыя без скуры — сама смачна, калі чэры
  • 1 чайная лыжка цукровай пудры
  • яйкі — па колькасці едакоў

Першы крок

Разагрэйце алей у патэльні, цыбулю, перац чылі, часнок і сцеблы каляндры абсмажвайце на працягу 5 хвілін да мяккасці. Дадайце памідоры і цукар, затым на малым агні давядзіце соус да загусцення, гэта прыкладна зойме 8—10 хвілін, не забывайце памешваць страву. 

Вялікай лыжкай зрабіце 4 ямінкі ў соусе, затым разбіце па яйку ў кожную выемку. Накрыйце патэльню накрыўкай, затым гатуйце на слабым агні 6—8 хвілін, пакуль яйкі не будуць такімі, якімі вы любіце іх есці. Пасыпаць лісцем каляндры і падаваць з храбусткім хлебам, а лепш з пітай, каб можна было мачаць яе кавалачкі ў соус. 

Смачна есці! 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру