20 жніўня ў Магілёўскім абласным судзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі на прысуд Арцёму Дубскаму.
Суд можа разгледзець скаргу без самога Дубскага.
7 ліпеня Асіповіцкі раённы суд пакараў актывіста незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» годам зняволення за парушэнне правілаў адбыцця пакарання ў «справе 14‑ці».
Пасля суду хлопец абвясціў галадоўку на знак пратэсту супраць дзеянняў адміністрацыі бабруйскага следчага ізалятара. Яго прымушалі напісаць заяву пра перавод у папраўчую калонію.
Днямі Арцём Дубскі пагражаў новай галадоўкай. Адміністрацыя калоніі прымушала яго распісацца ў тым, што ён азнаёміўся з пратаколамі судовай справы. Аднак дакументаў яму не паказвалі.
0
0
0
0
0
0