Дзяўчына 20-гадовага Грынвуда Хэрыет Робсан выклала ў сторыс інстаграма жудасныя фота. У яе моцна разбітая губа, а таксама шмат гематом на руках, нагах і твары. У адной са сторыс Робсан піша: «Для ўсіх, хто хацеў ведаць, што Мэйсан Грынвуд на самой справе робіць са мной».

Таксама дзяўчына выклала аўдыязапіс, на якім чуваць голас Грынвуда. На апублікаваным запісе футбаліст вельмі груба прымушаў Хэрыет да сэксу.

«Манчэстар Юнайтэд» выпусціў заяву, дзе пазначыў, што адхіліў Грынвуда ад трэніровак і гульняў на нявызначаны тэрмін. 

Хатні гвалт — крымінальнае злачынства ў Вялікабрытаніі, за яго можна атрымаць 5 гадоў зняволення, за сэксуальныя злачынствы — ад 4 да 7. У залежнасці ад ступені збіцця абвінавачванне можа прымяніць і больш сур'ёзны артыкул. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0