«Сённяшняя наша размова абсалютна не звязаная з якімі-небудзь праблемамі. Хутчэй, наадварот. У мінулым годзе вы проста малайцы, спрацавалі нядрэнна, уся банкаўская сістэма. Але трэба аддаць належнае і эканоміцы. Эканоміка працавала», — цытуе Лукашэнку БелТА.

«Ніякага ціску залішняга не будзе ні на вас, ні на памочніка, які займаецца гэтымі пытаннямі, ні на ўрад. Проста публічна, каб людзі ведалі, хачу вас папярэдзіць і ўрад: тое, што мы намецілі — ВУП і іншыя паказчыкі (стабільнасць павінна быць забяспечаная, людзі не павінны перажываць) — гэта святое.

Крый божа, гэта не будзе выканана. Галоўнае, як вы толькі што прызналі абодва, гэта эканоміка. Усё астатняе — другаснае», — падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0