«Калі, да прыкладу, Літва не хоча прапускаць нашы грузы ў порт і ў порце перавальваць, добра, гэта іх права. Калі гэта адбудзецца, значыць літаральна на працягу некалькіх дзён павінны быць рэалізаваныя тыя мерапрыемствы, аб якіх мы дамаўляліся адносна самой Літвы. Я проста хачу, каб літоўцы разумелі», — сказаў Лукашэнка.
Ён дадаў, што гатовы дамаўляцца.
«Тым больш, я ж сказаў у пятніцу: мяне мала хвалюе — захаваць твар, не захаваць… Трэба ім захаваць твар — няхай выходзяць і дамаўляюцца. Мы гатовыя да таго, каб дамаўляцца. Але калі яны і далей будуць нас ціснуць, значыць, мы задзейнічаем той план, які ў нас ёсць. Няхай потым не крыўдзяцца. А народы Літвы, Польшчы і іншых дзяржаў павінны разумець, што мы проста адказваем на гэтыя выклікі», — сказаў ён.





