Ягор Лебядок. Фота: lebiadok / Facebook

Апошняе месца яго працы — ДНВА «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка», якое належыць НАН РБ. 

У каментарыі «Нашай Ніве» Лебядок сказаў, што сышоў па пагадненні бакоў. 

У апошні час на Ягора Лебядка звярнулі сваю актыўную ўвагу дзяржаўныя прапагандысты. На сайце «СБ» 18 студзеня з'явіўся артыкул Мукавозчыка з назвай «Хто больш небяспечны, вулічны адмарозак ці інтэлектуальны? Абодва», у якім прапагандыст піша пра Лебядка і намякае на тое, што дзяржаўнае прадпрыемства павінна яго звольніць. 

Ягор Лебядок шырока вядомы як вайсковы эксперт, ён дае вострыя каментарыі, крытыкуе ўладу і пры гэтым застаецца ў Беларусі. 

Лебядок: Беларусь усё больш штурхаюць у рэгіянальную варонку эскалацыі са стандартным выхадам — праз вайну

Эксперт Лебядок пра адпраўку войск АДКБ у Казахстан: Беларусь можа ўвязацца ў вайну 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру