«У нашай арганізацыі, як выявілася, на пасланні была ўжо заражаная кавідам жанчына, якой вынік тэсту прыйшоў акурат у пятніцу. Цяпер яна ў хваравітым стане і на работу не пайшла, як і яе калегі па кабінеце», — сказалі «Нашай Ніве» у адной з абласных арганізацый. 

Падобны водгук прыйшоў і з аднаго з сілавых упраўленняў.

«Яго хвароба ўжо стала прадметам кпінаў: кажа, што прастуда, тэст здаваць адмаўляецца, на работу не пайшоў», — сказалі «Нашай Ніве» абазнаныя. 

Нагадаем, пасланне Лукашэнкі гучала 28 студзеня ва ўмовах татальнай антысанітарыі — па апублікаваных фота і відэа было відаць, што маскі былі на тварах у мізэрнай колькасці асоб. 

На сходзе збольшага прысутнічалі людзі, якія працуюць у дзяржаўнай сістэме. 

***

Калі вы ведаеце пра выпадкі захворвання слухачоў паслання Лукашэнкі да беларускага народа, пішыце ў наш чат-бот у Тэлеграме.

Чытайце таксама: Катастрофа ў паліклініках. Гіганцкія чэргі на чатыры-шэсць гадзін, сотні людзей у калідорах

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0