Старшыня Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Алена Богдан сказала адносна сённяшніх праблем з прыёмам у паліклініках:

«Чэргі ў паліклінікі звязаныя з тым, што сёння першы працоўны дзень пасля выхадных, а таксама назіраецца рост захворвання ОРВЗ і каранавірусам штаму «амікрон», які зараз працякае, у большасці выпадкаў, як вострая рэспіраторная інфекцыя».

Паводле яе, у другой палове дня абстаноўка ў паліклініках стабілізавалася. Богдан таксама паведаміла, што ў пацыентаў, якія звярнуліся на прыём, цяжкага працякання захворвання выяўлена не было. У асноўным хвароба працякае ў лёгкай форме. 

Паводле папярэдніх звестак Мінздароўя, 31 студзеня лекары ў розных паліклініках сталіцы прынялі ад 400 да 450 пацыентаў. Акрамя таго, для агляду хворых дома ў Мінску сёння працавалі 217 кантактных брыгад, з іх 172 медыцынскія і 45 сястрынскіх. За мінулы тыдзень колькасць брыгад была павялічаная на 88. Нагрузка на адну брыгаду склала ў сярэднім 40-45 пацыентаў.

Чытайце таксама:

Мінздароўя: Ранішнія чэргі ў паліклініках не звязаныя з ростам колькасці выпадкаў «амікрона»

Катастрофа ў паліклініках. Гіганцкія чэргі на чатыры-шэсць гадзін, сотні людзей у калідорах

«Калі вы хочаце проста здаць тэст, адкладзіце гэта» — кіраўніца Камітэта аховы здароўя Мінска пра чэргі

Доктар-інфекцыяніст на брыфінгу Мінздароўя: Калі вы па-наплявацельску ставіцеся да навакольных, родных, то можаце не насіць маскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0