Маёнтак Міхала Клеафаса Агінскага запрашае ўсіх ахвотных на фестываль‑кірмаш 8 жніўня (субота) а 11‑й гадзіне.

Залескі сельсавет стаў ініцыятарам мерапрыемства, якое адбудзецца, дзякуючы спонсарскай дапамозе залескіх прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў, звязаных з Залессем. Як паведаміла старшыня сельсавета Ала Шыцікава, свята пад назвай «Залессе запрашае сяброў» ладзіцца ўпершыню, але ў планах арганізатараў зрабіць яго штогадовым.

Музычныя калектывы са Смаргонскага, Полацкага Крычаўскага раёнаў падрыхтавалі святочную праграму для гасцей, падчас якой у прысутных будзе магчымасць навучыцца танцаваць паланэз.

На кірмашы будзе арганізаваны продаж грыбоў, ягад, агародніны, мясцовых тавараў жывёлагадоўчай вытворчасці. Народныя майстры выставяць на продаж свае вырабы. Калі вам ёсць што паказаць, вы таксама можаце прыняць удзел у кірмашы, дамовіўшыся з арганізатарамі па тэлефонах: 801592‑92136; 8029‑3786306.

Святлана Станкевіч, Рэгіянальная газета

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0