Фота Unplash

Фота Unplash

Сярэдняя заработная плата штатнага работніка ва Украіне ў снежні 2021 года складала 17453 грыўняў (каля 615 даляраў па курсе на сёння) — гэта ў 2,7 раза вышэй за ўзровень мінімальнага заробку (6500 грыўняў, 229 даляраў).

Адносна снежня 2020 года сярэдні заробак ва Украіне вырас на 23,1%. Рэальныя заробкі, ачышчаныя ад інфляцыі, выраслі на 12% за год — адзін з найлепшых паказчыкаў ва ўсходняй Еўропе.

У той жа час варта памятаць, што заробкі ў снежні традыцыйна большыя за кошт дадатковых выплат работнікам, у прыватнасці — гадавых прэмій. 

У Беларусі сярэдні заробак за снежань склаў 1675 рублёў 30 капеек. У параўнанні з лістападам ён вырас на 200 рублёў за кошт дадатковых выплат. Па сярэднім курсе за снежань гэта 661,78 даляра, па курсе на сёння — 644 даляра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0