Цяпер жанчыне пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.
Алену змясцілі пад варту, яе мусяць перавесці ў СІЗА-6 у Баранавічах.
Згодна з матэрыяламі справы, Гнаўк 23 лістапада 2021 года размясціла ў сацыяльных сетках Фэйсбук і Інстаграм «загадзя ілжывыя звесткі аб прававым становішчы замежных грамадзян у Рэспубліцы Беларусь, што было накіравана на прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам».
У допісах Алена распавядала пра курдскія сем’і і становішча мігрантаў у Беларусі.
Раней, паводле двух іншых артыкулаў, спадарыню Алену асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі».





