65-гадовую жанчыну абвінавацілі ў абразе супрацоўніка міліцыі з-за каментара ў яго адрас у «Аднакласніках». Суддзя Марына Кацуба прысудзіла яе да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ і пастанавіла выплаціць 500 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды пацярпеламу міліцыянту.

Раней Людмілу Хлусевіч асудзілі на паўтара года «хатняй хіміі» па такім жа артыкуле.

Жанчына хворая на лейкоз, падчас следства па першай крымінальнай справе яна, знаходзячыся ў роспачы, напісала перадсмяротную запіску. Але міліцыянераў і суддзяў гэта не надта кранае. Адзінае толькі — суддзя гэтым разам задаволіла матэрыяльны запыт сілавіка не цалкам, бо той хацеў спагнаць з пенсіянеркі 1000 рублёў. 

Чытайце таксама:

Прымушэнне да жалобы і «вясёлая гаўняшачка». За якія каментары судзяць і саджаюць беларусаў

Хворай на анкалогію пенсіянерцы з Рэчыцы далі хатнюю хімію за абразу міліцыянта

У Рэчыцы затрымалі пенсіянерку. Хутчэй за ўсё, з-за каментара «свіння» ў сацыяльных сетках

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0