Паводле яго слоў, асаблівасці «амікрона» наступныя:

— «амікрон» вельмі лёгка распаўсюджваецца ў папуляцыі, выклікаючы лавінападобны рост захворвальнасці, у тым ліку сярод дзяцей.

Па розных ацэнках, адзін інфікаваны «амікронам» чалавек можа інфікаваць 8-15 іншых,

таму важна працягваць максімальна выконваць меры прафілактыкі (у першую чаргу выкарыстоўваць маскі ў грамадскіх месцах, частае мыццё/апрацоўку антысептыкамі рук, абмежаванне непасрэдных кантактаў і г.д.).

Цяпер любое вострае рэспіраторнае захворванне — гэта практычна 100% COVID-19, цыркуляцыя іншых узбуджальнікаў, у тым ліку і грыпу, зноў практычна не рэгіструецца,

— «амікрон» лёгка прарывае механізмы імуннай абароны ў тых, хто раней перахварэў на іншыя варыянты каранавіруса, або вакцынаваных толькі двухразова. Пры гэтым бустарная доза істотна памяншае верагоднасць развіцця сімптомаў хваробы і асабліва верагоднасць шпіталізацыі і цяжкага цячэння (па ацэнках некаторых даследаванняў, у 20-24 разы).

Таму мае сэнс выканаць бустарную рэвакцынацыю, асабліва людзям з груп рызыкі.

Адназначна, выбар за адэнавіруснымі вакцынамі (для рэвакцынацыі «Спутнік-лайт», напрыклад), вакцына Sinopharm/Vero Cell у такой сітуацыі будзе субаптымальная, саступаючы па эфектыўнасці мРНКовым і адэнавірусным вакцынам,

— захворванне працякае ў большасці адносна лёгка, гэта непараўнальна з тым, што было пры цыркуляцыі дэльта-варыянта каранавіруса.

Аднак групы рызыкі засталіся ранейшымі (лішак вагі з індэксам масы цела 30 і больш, пажылы ўзрост, асобы з хранічнымі захворваннямі, асабліва, цукровым дыябетам, метабалічным сіндромам і імунасупрэсіяй), і ў часткі такіх пацыентаў з'явіцца неабходнасць у шпіталізацыі і інтэнсіўным лячэнні нават пры COVID-19, выкліканым «амікронам».

— часта, асабліва ў маладых людзей, рэгіструюцца сімптомы, што імітуюць кішачную інфекцыю. У практыцы інфекцыйнай бальніцы Мінска ў некаторыя дні да 2/3 пацыентаў, якія накіроўваюцца з «сальманэлёзам» або «ротавіруснай інфекцыяй», на самай справе дыягнастуюцца як COVID-19.

Асабліва характэрнае з'яўленне млоснасці, шматразовых ванітаў, вадзяністай дыярэі без тэмпературы і якіх-небудзь сімптомаў паражэння дыхальных шляхоў, альбо наадварот, спалучэнне сімптомаў паражэння страўнікава-кішачнага тракта з рэспіраторнай сімптаматыкай (кашаль, насмарк або закладзенасць носа, выразныя болі ў горле без паражэння міндалін, кан'юктывіт і г.д.).

У любым выпадку, пры з'яўленні вострых сімптомаў кішачнага расстройства сёння аптымальнае тэставанне на COVID-19 (неабходна выкарыстоўваць толькі вызначэнне антыгена або ПЛР, спроба вызначэння антыцелаў да каранавіруса ў крыві ў першыя дні захворвання не патрэбная, яны з'явяцца не раней за 10-14 дзень альбо могуць вызначацца з-за раней перанесенага захворвання/вакцынацыі і не быць звязаныя са станам чалавека).

Калі развілася кішачная сімптаматыка, з ёй лёгка справіцца самастойна.

Ключавыя моманты — гэта дыета, папаўненне страты вадкасці негазаванай мінеральнай вадой малымі порцыямі або з дапамогай спецыяльных раствораў для рэгідратацыі, прабіётыкі (скарачаюць працягласць любых праблем з ЖКТ, звязаных з вірусамі і бактэрыямі, даказана шматлікімі даследаваннямі!), супрацьрвотныя (напрыклад, дамперыдон, у цяперашні час безрэцэптурны сродак).

Лячэнне аналагічнае лячэнню любой іншай кішачнай інфекцыі, больш падрабязна апісана тут.

Прынцыпы лячэння каранавіруснай інфекцыі варыянту «амікрон» у амбулаторных умовах сапраўды такія ж, як і пры COVID-19, выкліканай іншымі варыянтамі ўзбуджальніка. Падрабязна чытаць тут.

Чытайце таксама:

З прыходам у Беларусь «амікрона» на кавід сталі хварэць дзеці — больш, чым у папярэднія хвалі

Катастрофа ў паліклініках. Гіганцкія чэргі на чатыры-шэсць гадзін, сотні людзей у калідорах

Мінздароўя дазволіла дактарам ставіць дыягназ «каранавірус» без правядзення ПЛР ці антыген-тэстаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0