Кая Калас. Фота commons.wikimedia.org.

Кая Калас. Фота commons.wikimedia.org.

Кіраўніца эстонскага ўрада падзялілася меркаваннем пра тое, як заходнія палітыкі павінны весці сябе з Уладзімірам Пуціным. Пра гэта Кая Калас распавяла ў інтэрв’ю выданню Politico.

Калас сцвярджае, што калі заходнія саюзнікі жадаюць перамагчы Пуціна, ім варта навучыцца «стратэгічнай цярплівасці». Яна падтрымлівае пошук шляхоў да дыялогу з Масквой, але сцвярджае, што весці перамовы з Пуціным не варта. Што да манеры перамоў расійскага палітыка, Калас называе яе «старой савецкай тактыкай». Вось як яна яе апісвае:

«Па-першае, патрабуй максімум, патрабуй тое, што табе ніколі не належала. Потым другое: выстаўляй ультыматумы. І трэцяе: яны ніколі не саступаюць у перамовах [нават] на цалю, бо на Захадзе заўсёды будуць людзі, якія будуць весці перамовы і дадуць табе нешта, чаго ў цябе раней не было».

Вось чаму Калас бачыць небяспеку ў тым, што ў дні напружання вакол Украіны заходнія палітыкі жадаюць пагаварыць з Пуціным і нават сустрэцца з ім (венгерскі прэм'ер Орбан учора быў у Маскве, дабіваўся павелічэння паставак газу).

Эстонская прэм’ер лічыць, што трэба ўважліва ставіцца да паведамленняў, якія зыходзяць ад палітыкаў, што размаўляюць з Пуціным. Пакуль што, кажа Калас, еднасць НАТА захавалася, і гэта стала непрыемным сюрпрызам для Расіі.

Палітык таксама звяртае ўвагу на паводзіны Расіі ў дачыненні да Беларусі. Як мяркуе Калас, мэта Масквы — фізічнае пашырэнне сваёй дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0