У ім ён піша, што лісты да яго амаль не даходзяць, хоць і ведае, што яму пішуць родныя, калегі і неабыякавыя людзі, паведамляюць праваабаронцы.

Таксама Уладзь распавядае, што ўжо два тыдні (з 11 студзеня) спіць толькі па дзве гадзіны ў суткі, а галава бесперапынна баліць ужо месяцы тры.

«Лісты не даходзяць зусім. Іншапланецяне вырашылі, што я мушу застацца ў гэтай касмічнай бездані і цемры без лістоў. Мне трапляе толькі па адным лісце ад мамы і Ніны [жонкі]. 

Вось ужо два тыдні [прайшло] з апошняга ліста ад іншых (з 11 студзеня). І вось мы стаім і ўзіраемся ў чорную дзіру і спрабуем дакрычацца. Але ў гэтай дзіры знікае ўсё: мары, надзеі, час, цяпло».

Тры надзейныя спосабы падтрымаць вязняў — раяць жонкі і мужы зняволеных

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0