Судзілі Дарошку за «незаконныя дзеянні ў дачыненні агнястрэльнай зброі», «незаконнае паляванне» і «перавышэнне службовых паўнамоцтваў». 

Судзілі Дарошку за «незаконныя дзеянні ў дачыненні агнястрэльнай зброі», «незаконнае паляванне» і «перавышэнне службовых паўнамоцтваў». 

Усе дэталі гэтай гісторыі невядомыя. Але, як аказалася, Дарошка трапіў у апалу праз няўдалае паляванне. На судзе гучала абвінавачванне ў тым, што ён нібыта забіў адразу трох ласёў. 

Аляксандр Дарошка злева

Аляксандр Дарошка злева

«На яго павесілі трох ласёў. Экспертызаў было штук 20, здаецца, яны адназначна ні да чаго не прыводзілі. Але — 6 год! З міліцыі Аляксандр звольніўся сам мінулай восенню, як толькі даведаўся, што яго шукаюць», — сцісла патлумачылі «Нашай Ніве» сітуацыю знаёмыя з працэсам. 

Ці мае дачыненне да палітычных справаў Аляксандр Дарошка, дакладна невядома. Але вядома, што нават у невялікім Клічаве Магілёўскай вобласці людзі выходзілі на пратэсты, а напярэдадні выбараў там затрымлівалі агітатара за Святлану Ціханоўскую. 

Адметна, што гэта ўжо не першы выпадак, калі топавы сілавік губляе пасаду праз няўдалае паляванне. 

Прыкладна па такім жа сюжэце быў звольнены з працы, а пасля трапіў у СІЗА былы пракурор горада Віцебска Юрый Раманоўскі.

Нагадаем, што з моманту выбараў і да сёння не заведзена ніводнай крымінальнай справы па фактах гвалту і катаванняў у дачыненні да пратэстоўцаў. 

Чытайце таксама: Новы кіраўнік СК Віцебскай вобласці прыйшоў на фоне скандалу: былы пракурор горада патрапіў за краты

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0