Кадр з роліка. Фота ft.com.

Кадр з роліка. Фота ft.com.

Дэвіз рэкламы з Дэйманам — «удача любіць смелых». У відэа, знятым у стылі трэйлераў баевікоў, Дэйман параўноўвае крыптавалюты з найвялікшымі дасягненнямі чалавецтва, і прапануе набываць крыпту праз адпаведны рэсурс. 

На сёння ролік з Дэйманам набраў амаль 16 мільёнаў праглядаў.

Самае папулярнае слова ў водгуках пра рэкламу — «зашквар». Людзі пішуць, што Дэйман у роліку падобны да зомбі, і лічаць сам факт з’яўлення такой рэкламы ганебным.

Тыповы водгук: слава і смеласць — прычым яны да крыптавалюты?

Рынак крыпты нестабільны, яго ніхто не рэгулюе, многія крыптавалюты могуць аказацца бурбалкамі.

Дэйман — не першая зорка, што рэкламуе крыптавалюту. Раней у аналагічнай рэкламе зняліся суперзорка амерыканскага футбола Том Брэйдзі і яго жонка мадэль Жызэль Бюндхен. Крыптавалюты піярылі таксама актрыса Рыз Уізерспун і рэпер Снуп Дог, а тэлезорка Кім Кардаш’ян пасля рэкламы крыпты нават атрымала позву ў суд. Згодна з прэтэнзіяй, якую накіравалі ў адрас амерыканкі ў студзені, яна і баксёр Флойд Мэйуэзер-малодшы рэкламавалі махлярскую крыптавалюту і тым самым схілялі інвестараў купляць яе па завышаных цэнах.

Укладваць грошы ў крыпту рызыкоўна. Самая вядомая з крыптавалют, біткойн, доўгі час расла, але апошні час рост змяніўся падзеннем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0