Маладзечанскага праваабаронцу Алеся Капуцкага першы раз затрымалі 17 снежня ў Маладзечна. З таго часу ён судзіцца ўжо чацвёрты раз.

Сёння суд у Маладзечна пакараў праваабаронцу 15-сутачным арыштам. Цяпер на яго зноў склалі пратакол па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў), але ўжо за захоўванне «экстрэмісцкіх» матэрыялаў з мэтай распаўсюджвання.

Агулам Алесь будзе ўтрымлівацца за кратамі 60 сутак.

Па словах адваката, Капуцкі трымаецца добра. Сёння яму нават выдалі лісты паперы і ручку. Але перадачы да гэтага часу не перадаюць.

Чытайце таксама:

Палітзняволены Алесь Капуцкі не выйшаў на волю і сёння. Ён сядзіць ужо 45 сутак

Праваабаронца Алесь Капуцкі не выйшаў на волю пасля 30 сутак арышту

Праваабаронцу Капуцкага арыштавалі яшчэ на 15 сутак. Новы год ён сустрэне за кратамі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?