Фота depositphotos.com.

Фота depositphotos.com.

Вакцыны, якія ўжо існуюць, дазваляюць стварыць моцны і працяглы імунітэт супраць цяжкага цячэння кавіду. Але ж іх абарона ад віруса мае часовы характар і можа зніжацца, калі з’яўляюцца новыя штамы кавіду, піша New York Times.

Назальныя вакцыны могуць лепей абараняць ад інфекцыі ў доўгачасовай перспектыве, бо яны ствараюць абарону менавіта там, дзе ў арганізм пранікае вірус кавіду — на слізістых абалонках дыхальных шляхоў. А вакцынаваць людзей спрэем было б хутчэй, чым прышчапляць іх ін’екцыямі. Трэба час, каб падрыхтаваць усё належнае для ўколаў, і дасведчаны персанал, які б ведаў, як гэтыя ўколы рабіць.

Што да назальных вакцынаў, іх можна ўводзіць людзям, якія цяжка пераносяць балючыя ўколы, напрыклад, малым дзецям. Такія прышчэпкі таксама дазваляюць не траціць грошы на шпрыцы, іголкі і іншыя матэрыялы, патрэбныя для ін’екцый.

У свеце зараз распрацоўваюць больш за дзесяць назальных вакцын. Магчыма, некаторыя з іх хутка будуць ухвалёныя, і першай з такіх прышчэпак можа аказацца індыйскі прэпарат кампаніі Bharat Biotech. У студзені кампанія атрымала права на шырокамаштабныя выпрабаванні вакцыны ў Індыі. Прэпарат разглядаюць як бустарны для тых пацыентаў, хто ўжо атрымаў дзве дозы супрацькавіднай прышчэпкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0