Фота: timbrk / depositphotos.com

Фота: timbrk / depositphotos.com

«Ва ўнутраных узаемных разліках краін ЕАЭС плацяжы ў нацыянальных валютах паступова павялічваюцца — з 63% у 2013-м да 74%, па апошніх справаздачных дадзеных. Пры гэтым доля даляра знізілася з 30% у 2013 годзе да 20%. Гэта наўпрост спрыяе зніжэнню нашай залежнасці ад глабальных плацежных сістэм»,

— паведаміла Ія Малкіна.

Яна таксама ўдакладніла, што адзін з прыярытэтаў у ЕАЭС — «далейшае павышэнне ролі нацыянальных валют ва ўзаемных разліках». А таксама

«для скарачэння тэрмінаў разліковых аперацый у нацыянальных валютах, а таксама зніжэння транзакцыйных выдаткаў неабходна прапрацаваць пытанне аб выключэнні замежных банкаў-карэспандэнтаў з маршрутызацыі і правядзення плацяжоў, выключаючы выкарыстанне сістэмы SWIFT». 

Тое, што Беларусь і Расію могуць адключыць ад SWIFT у рамках заходніх санкцый, яна не выключыла, але адзначыла, што «відавочна, што абмежаванні ў цэлым ўдараць па сусветнай эканоміцы».

Раней беларускія банкі падключыліся да расійскай сістэмы перадачы фінансавых паведамленняў (СПФС). Гэта альтэрнатыва SWIFT — міжнароднай сістэме міжбанкаўскіх плацяжоў, якая дазваляе хутка і абаронена здзяйсняць пераводы ў большасць краін свету. 

Чытайце таксама:

Заходнія СМІ: ЗША і Еўропа не адключаць Расію ад SWIFT, нават калі яна нападзе на Украіну

Беларускія банкі падключыліся да расійскага аналага SWIFT. Цяпер ім ніякія санкцыі не страшныя?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0