Відэа павінна расказваць аб «генацыдзе расейскамоўнага насельніцтва». Напад на Украіну могуць спрабаваць апраўдаць абаронай такога насельніцтва.

Запланаванае відэа распрацоўваюць вельмі старанна, каб стварыць мацнейшы эфект. У ім будуць яркія дэталі, а таксама вялікая колькасць трупаў. Людзі нібыта памруць у выніку выбухаў падчас атакі. Таксама плануюць паказаць разбурэнні, падробленую ўкраінскую вайсковую тэхніку, магчыма, фэйкавыя «доказы» выкарыстання турэцкіх дронаў. Таксама задзейнічаюць акцёраў, якія сыграюць рускамоўных сведак нападу.

Амерыканскія чыноўнікі не сказалі, хто менавіта ў Расіі планаваў аперацыю, але высокапастаўлены чыноўнік адміністрацыі Байдэна распавёў, што «расійская разведка цесна ўцягнутая ў гэтыя намаганні».

Хоць і незразумела, ці ўхвалілі гэтую аперацыю вышэйшыя расійскія чыны, у ЗША ўпэўненыя, што яна сур'ёзна разглядаецца. Расейцы, па словах NYT, ужо знайшлі трупы для выкарыстання ў відэа, абмяркоўвалі акцёраў, якія сыграюць сведак, і запланавалі, як зрабіць так, каб ваенная тэхніка на відэа выглядала ўкраінскай альбо натаўскай.

Аналагічную інфармацыю паведамляе The Washington Post.

WP удакладняе, што гэты план звязаны з іншымі змовамі, якія былі раскрытыя заходняй разведкай.

«Вядома, усе яны звязаны, але гэта канкрэтная аперацыя, прызначаная для стварэння патэнцыйнай падставы», — заявіў адзін з амерыканскіх чыноўнікаў, які абазнаны ў пытанні.

Чаго хоча Расія і якім будзе вялікае ўварванне РФ ва Украіну. Апублікаваныя сцэнары

Давід і Галіяф: параўноўваем сілы расійскай і ўкраінскай армій

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0