Магутны землятрус магнітудай 6,9 адбыўся ў нядзелю ў 19:56 паводле мясцовага часу (13:56 паводле Мінска) у Японіі.

Паводле звестак Метэаралагічнай службы, пагрозы цунамі няма. Пра пацярпелых і разбурэнні пакуль нічога невядома.

Эпіцэнтр падземнага штуршка, паводле класіфікацыі японскіх сейсмолагаў аднесенага да ліку «даволі моцных», знаходзіўся ў моры ля ўсходняга ўзбярэжжа галоўнага японскага вострава Хансю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?