Валерыя Васняцова, якая атрымала станоўчы вынік тэста на каранавірус, паказала, чым харчуецца на каранціне.

«Гэтым мяне кормяць на сняданак, абед і вячэру ўжо пяць дзён. Я вельмі моцна схуднела, і ў мяне ўжо тырчаць косці.

У мяне баліць страўнік, я вельмі бледная, і ў мяне вялізныя чорныя кругі пад вачыма. Я хачу, каб усё гэта скончылася. Я вельмі моцна стамілася», — напісала Васняцова.

Яе раскрытыкаваў чатырохразовы алімпійскі чэмпіён Аляксандр Ціханаў. 

«Я б Васняцовай язык адрэзаў за такія скаргі. Мы ў 80-м годзе жылі ў Амерыцы як у турме, і ніхто не скардзіўся! А яна сядзіць і сваімі саплямі падымае хваляванні ў калектыве. Трэба разбірацца ўнутры каманды, а не ныць у інтэрнэце!» — выказаўся Ціханаў.

Ціханаў больш за дзесяць гадоў жыве ў Мінску. Падчас пратэстаў ён рэкамендаваў «лупіць пратэстоўцаў, як сабак» і даваць ім па 15 гадоў турмы.

Чытайце таксама:

Сёння стартуе Алімпіяда ў Пекіне. Запаліць алімпійскі агонь абяцаюць незвычайным спосабам

Кавід, канцлагеры, эканамічны крызіс, дыпламатычны байкот і расійска-ўкраінскі канфлікт. Свет з трывогай чакае пекінскай Алімпіяды

Гонар за фрыстайл і біятлон ды гульні пад БЧБ. Як раней Беларусь выступала на зімовых Алімпіядах і чаго чакаць цяпер?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0