Былы галоўны трэнер футбольнага клуба «Дынама» (Мінск) Славалюб Муслін узначаліў кіпрскі «Анортасіс». 56-гадовы спецыяліст заключыў з клубам гадавы кантракт.

Муслін змяніў немца Эрнста Мідэндорпа, які быў адпраўлены ў адстаўку пасля вылету «Анортасіса» з другога кваліфікацыйнага раунда Лігі Еўропы. У мінулым сезоне з кіпрыётамі працаваў грузінскі трэнер Цемуры Кецбая, які вывеў каманду ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў. Зараз Кецбая працуе з грэчаскім «Алімпіякасам».

Муслін падаў у адстаўку пасля буйнога паражэння «Дынама» (1:4) нарвежскаму «Трамсё» ў матчы ў адказ другога кваліфікацыйнага раунда Лігі Еўропы.

Пасля адстаўкі серба каманду ўзначаліў 27-гадовы трэнер дынамаўскага дубля Кірыла Альшэўскі.

Дзмітры Уласаў, БелаПАН

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна