Фота: yandex.ru

Фота: yandex.ru

Таямнічы ўзлом адбыўся амаль у гадавіну выбараў — у жніўні 2021-га. 

«Дзесьці 12 жніўня здарыўся калапс — людзі прыйшлі на работу, а на экранах незразумелыя надпісы і нічога не адкрываецца, — расказвае адзін з супрацоўнікаў агенцтва. — Спачатку паведамілі нашым праграмістам — яны пачалі высвятляць, у чым праблема, а пад канец працоўнага дня выдалі выснову: «падобна на кібер-атаку і вірус». 

Журналістам, якія адказвалі за тэксты сказалі, што нельга ўключаць камп'ютары, на якіх Windows, а не Linux. Таксама нам забаранілі заходзіць у сістэму IBM lotus, якой мы карысталіся. Мы выкарыстоўвалі яе як унутраную пошту, таксама там быў спіс кантактаў усіх супрацоўнікаў з фота, тэлефонамі.

У выніку, хто карыстаўся Linux, той працягнуў працаваць, хто не — адпраўляў тэксты з уласнай электроннай пошты на пошту рэдактараў. Пісалі нават з мабільнікаў, бо камп'ютарамі нельга ж было карыстацца», — пацвярджае гэта другі. 

«Што адбывалася з серверамі журналістам не расказвалі, за гэта адказваў аддзел, падпарадкаваны Адзярыху», — дадае трэці. 

«У выніку пару дзён нічога не працавала. Прыцягнулі спецыялістаў з КДБ і ААЦ. Але нічога не выйшла «вылечыць». Па факце проста ўсё адфарматавалі. Інфармацыя на камп'ютарах супрацоўнікаў знікла, а асноўны архіў удалося часткова аднавіць. Адзярыха сказаў, што «нас узламалі», што «вінаваты нехта са сваіх», але ў выніку арыштавалі яго самога», — кажа нам белтавец. 

Але што на гэтых серверах магло быць такога каштоўнага? 

«Што заўгодна магло быць: маглі быць запісы з Акрэсціна, магла быць сустрэча Лукашэнкі з Бабарыкам, Ціханоўскім і іншымі ў СІЗА. Гэта ж нехта мантаваў, адпаведна, недзе захоўвалася, апроч сервераў МУС, — лічыць работнік БЕЛТА. — Былі людзі, што здымалі пастановачныя кадры на акцыях — зброю, алкаголь і гэтак далей. Яны працавалі ў асобным пакоі. А магло і нічога важнага там не быць — проста са злосці». 

«На гэтым серверы былі фота і відэа з маршаў пратэсту, па якіх, у тым ліку, сілавікі ідэнтыфікоўвалі пратэстоўцаў у наступным. Былі і фота саміх супрацоўнікаў БЕЛТА на маршах. Мы фоткаліся і скідалі на памяць у архіў. Можа быць, нехта вырашыў гэта пачысціць, не ведаю», — лічыць іншы. 

«Калі за гэтыя паўгода нічога нідзе не ўсплыло, імаверна, атака была няўдалая. У любым разе, з дэманстратыўнай блакіроўкай рабочых камп'ютараў «ціха» выдаліць ці выгрузіць архівы немагчыма», — кажа супрацоўнік. 

Агулам, успамінаюць белтаўцы, са жніўня 2020-га з агенцтва звольнілася 15-20 чалавек. Звальненні працягваюцца, кажуць нашы суразмоўцы. Сыходзяць журналісты, звязаныя іпатэкай, з'язджаюць з краіны фатографы. Толькі на гэтым тыдні, маўляў, звольнілася два чалавекі. 

«Але як. Расказваюць, што іх выклікалі да Акуловіч, а тая сказала пісаць заявы, здаецца было так», — кажа нам супрацоўнік арганізацыі. 

Чытайце таксама: Намеснік гендырэктара БЕЛТА па ідэалогіі знік з радараў у верасні, а знайшоўся ў судзе. Падрабязнасці

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0