Дуб Дунін. Фота: treeoftheyear.org

Дуб Дунін. Фота: treeoftheyear.org

Дуб-волат Дунін названы так у гонар беларускага пісьменніка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Унікальнае дрэва расце ў полі каля вёскі Прыбудкі Нараўскай гміны, што ля Белавежскай пушчы. Узрост дуба ацэньваецца ў 400 гадоў, ахоп ствала дасягае 130 см, а вышыню ён мае каля 5,5 метра.

Дуб Дунін набраў за тры дні ўжо больш за 19 тысяч галасоў і нашмат апярэджвае сваіх найбліжэйшых канкурэнтаў. А сярод іх — французскі 300-гадовы каштан, расійскі «Дуб Тургенева», брытанскае нахіленае дрэва і іншыя. Другое месца пакуль займае таксама дуб, які расце ў Банкетным лесе ў іспанскай Галісіі. Ён пакуль што мае больш за 8 тысяч галасоў.

Але галасаванне працягнецца да 28 лютага, таму ўсё можа змяніцца. Прыняць удзел у галасаванні можна тут.

Чытайце таксама:

Паглядзіце, якая вядомая ўсім птушка выйграла праймерыз на званне «птушкі 2023 года»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0