Падчас гутаркі, пры якой суразмоўцы абмеркавалі «бягучую сітуацыю ў свеце, міжканфесійныя адносіны, пытанні сацыяльнага служэння, а таксама шэраг іншых тэмаў», Веніямін палічыў патрэбным патлумачыць нямецкаму паслу, што, на ягоную думку, адбываецца ў расійскай-ўкраінскіх адносінах:

«Нашы краіны маюць агульныя гістарычныя і культурныя карані, сямейнае сваяцтва і адзіную веру. Мы памятаем, што ў гісторыі Германіі ў ХХ стагоддзі быў балючы перыяд падзелу на ўсходнюю і заходнюю часткі, які так цяжка перажываўся нямецкім народам. У цяперашні час важна, каб не ўзводзіліся падобныя сцены паміж славянскімі народамі».

Пасол Германіі таксама «падзяліўся сваім бачаннем працэсаў, якія адбываюцца ў Еўропе і сучасным свеце», але падрабязнасці ягонай пазіцыі не раскрываюцца. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0