— Мадэль пратэставалі на 300 асобінах буйной рагатай жывёлы і ў 99,11% выпадкаў сістэма змагла дакладна ідэнтыфікаваць канкрэтную жывёлу, — цытуе Шоджаіпура выданне ABC Rural.

Падобна да таго, як людзі разблакоўваюць свае тэлефоны адбіткам пальца, тэхналогія, распрацаваная Шоджаіпурам, выяўляе і ідэнтыфікуе жывёл па іх мордзе. Аналагічную тэхналогію, дарэчы, распрацоўваюць і даследчыкі з Універсітэта Канзаса (ЗША).

Пакуль тэхналогія арыентаваная ў першую чаргу на мясныя пароды жывёл, але навукоўцы перакананыя, што ў будучыні яе можна будзе ўжываць і ў малочнай прамысловасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0