Фота: dorinpuha / depositphotos.com
Наваствораная Рада будзе вызначаць стратэгію і задачы гістарычнай палітыкі, распрацоўваць падыходы і меры па яе рэалізацыі. Таксама яна будзе рыхтаваць праекты прававых актаў і заключэнняў ды вывучаць грамадскую думку па сацыяльна-гуманітарных пытаннях.
Акрамя таго, Радзе дадуць права называць і пераймяноўваць геаграфічныя аб'екты ў гонар вядомых асобаў. Таксама яна будзе мець права выносіць папярэджанні выдаўцам за парушэнні ў галіне захавання гістарычнай памяці.
Прадугледжваецца, што працаваць у Радзе на грамадскіх пачатках будуць навукоўцы-гуманітарыі, грамадскія дзеячы, прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, экспертнай супольнасці, дзяржорганаў і арганізацый.
Імёны членаў Рады пакуль што не называюцца, але можна меркаваць, што ў яго складзе мы пабачым большасць штатных прапагандыстаў рэжыму. І можна не сумнявацца, што новы орган будзе мець перадусім цэнзурна-рэпрэсіўныя функцыі.\
Чытайце таксама:
Што не так з выступам Лукашэнкі на пасяджэнні па гістарычнай палітыцы? Меркаванне
Лукашэнка прапанаваў назваць перыяд Рэчы Паспалітай акупацыяй беларускай зямлі палякамі і этнацыдам беларусаў
Лукашэнка абвясціў 2022-гі Годам гістарычнай памяці. За гісторыкаў ужо трывожна
У Год гістарычнай памяці галоўнымі будуць не гісторыкі, а пракуроры





