Альбом будзе складацца з двух частак. Ужо выйшла першая частка з васьмі трэкаў.

Паводле музыкаў, уся іх праца адбывалася ва ўмовах росквіту пандэміі, адначасова з грамадска-палітычнымі падзеямі ў Беларусі, пераносамі і адменамі канцэртаў ды фестываляў па эпідэміялагічных прычынах.

«За акном — лютыя катаклізмы, але на сваёй студыі можна было схаваць сябе і злавіць менавіта тое натхненне, якое і стварае гэтую ўмоўную аўдыяльную тэрапію. Мы самі сабе яе рэкамендавалі на 2020—2022 гады і паклалі ў гук. Усе гукі запісваліся максімальна сваімі сіламі. Былі задзейнічаныя не толькі музычныя інструменты — у трэках ёсць гук, напрыклад, удараў па сістэмным блоку, звон шклянак»,

расказваюць удзельнікі гурта.

Цяпер іх працу могуць ацаніць усе ахвотныя.

Чытайце таксама:

«Ідэю не спыніць». Intelligency выпусцілі кліп на беларускамоўную песню ВІДЭА

Страшныя казкі і відэа, знятыя на тэлефон. ТОП-20 беларускіх музычных кліпаў 2021 года

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру