Навіна з загалоўкам «Russia Invades Ukraine» (Расія ўрываецца ва Украіну) з'явілася на партале Bloomberg у 16:00 па часе ЗША і ў 00:00 па Мінску 5 лютага.

Выпуск навіны журналісты патлумачылі падрыхтоўкай да рознага развіцця падзей ва Усходняй Еўропе. Яны запэўніваюць, што загаловак апублікавалі выпадкова.

Пры кліку на гэты загаловак адкрывалася старонка з паведамленнем пра памылку. Ён правісеў на сайце каля паўгадзіны, а пасля яго выдалілі.

СМІ папрасіла прабачэння ў чытачоў у асобнай заяве.

«Мы рыхтуем загалоўкі для многіх сцэнарыяў, і загаловак «Расія ўрываецца ва Украіну» быў выпадкова апублікаваны каля 16:00 па мясцовым часе на нашым сайце. Мы глыбока шкадуем пра памылку. Загаловак выдалены, мы высвятляем прычыну»,

— паведамілі ў Bloomberg.

З пачатку лістапада Расія засяродзіла вакол Украіны больш за 100 тысяч войскаў, якія Пуцін, на думку заходняй выведкі, можа прыцягнуць да поўнамаштабнага нападу на Украіну. Ужо некалькі месяцаў ЗША і Еўрасаюз з Брытаніяй працуюць над распрацоўкай інструментаў стрымлівання агрэсіі Крамля. У сваю чаргу, Масква цісне на Вашынгтон і НАТА ультыматумам па гарантыях неўступлення Украіны ў альянс.

Чытайце таксама:

Bild: Расія пачне вайну ў лютым-сакавіку, каб стварыць «саюзную дзяржаву» Расіі, Беларусі і Украіны

Фэйкавыя відэа з пакутамі рускамоўных. Разведка ЗША рассакрэціла план магчымага ўварвання Расіі ва Украіну

Чаго хоча Расія і якім будзе вялікае ўварванне РФ ва Украіну. Апублікаваныя сцэнары

Давід і Галіяф: параўноўваем сілы расійскай і ўкраінскай армій

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?