Фота: mariakarabella / depositphotos.com
Абмежаванні ўводзяць на 3 месяцы пасля афіцыйнага апублікавання пастановы ўрада. Але магчыма, што забарона на вываз гэтых пазіцый можа быць прадоўжана і да паўгода.
Пакуль дакумент не апублікаваны, але Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю праінфармавала, што абмежаванні запрацуюць з 7 лютага, паведамляе Sputnik. «Мы бярэм пад кантроль вываз прадукцыі праз рост цэнаў у краінах-суседках, каб забяспечыць унутраны рынак і нашых грамадзян», — заявіў міністр Аляксей Багданаў.
Пры гэтым абмежаванні не распаўсюджваюцца на тавары, якія вывозяць у краіны ЕАЭС, а таксама іншыя дзяржавы для аказання міжнароднай гуманітарнай дапамогі. Таксама навіна не тычыцца тавараў, якія ідуць праз Беларусь транзітам.
Пры гэтым літаральна некалькі дзён таму, 1 лютага, прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ўпэўнена заяўляў, што на ўнутраным рынку Беларусі дастаткова гародніны, а цэны на яе рэгулююцца.
«У нас ніколі не было дэфіцыту ў вытворчасці гародніны. Па некаторых пазіцыях вырошчваем у дзясяткі разоў больш, чым трэба ўнутранаму рынку, напрыклад бульбы — у 13 разоў. У нас ёсць стабілізацыйныя фонды. Кіраўнік краіны летась даручыў аблвыканкамам, якія з'яўляюцца трымальнікамі стабфондаў, закласці прадукцыю пад стоадсоткавую патрэбу ўнутранага рынку. Гэта было зроблена. Астатняе будзе вывозіцца на экспарт»,
— казаў тады Галоўчанка.