Тэрэза Ёхаўг. Фота: Вікіпедыя.

Тэрэза Ёхаўг. Фота: Вікіпедыя.

Тэрэза Ёхауг — ветэран лыжных гонак, вельмі заслужаная і тытулаваная спартсменка. Ёй 33 гады, а ў эліце лыжнага спорту яна ўжо 15 гадоў. Першы медаль чэмпіяната свету, бронзавы, яна заваявала яшчэ ў 2007 годзе ў японскім Сапара. А пасля таго на чэмпіянатах свету ў яе ажно 14 перамог, з іх 4 — на мінулагоднім чэмпіянаце ў нямецкім Оберстдорфе.

Перамагала Ёхауг і на Алімпіядзе — у далёкім 2010 годзе ў канадскім Ванкуверы ў складзе эстафетнай чацвёркі. Акрамя таго, яна ўладальніца серабра і бронзы з алімпійскага Сочы-2014.

Серабро і бронза пекінскага скіятлона — у расіянкі Наталлі Няпраевай і аўстрыйкі Тэрэзы Штадлобер.

Чытайце таксама:

Антыкавідныя захады, мора святла і пратэсты каля кітайскай амбасады. Якім мы запомнім адкрыццё пекінскай Алімпіяды ФОТА

Кавід, канцлагеры, эканамічны крызіс, дыпламатычны байкот і расійска-ўкраінскі канфлікт. Свет з трывогай чакае пекінскай Алімпіяды

Гонар за фрыстайл і біятлон ды гульні пад БЧБ. Як раней Беларусь выступала на зімовых Алімпіядах і чаго чакаць цяпер?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0