Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Надзея». Фота: alean.ru.

Як паведамляе прэс-служба Мінздароўя, ва ўсіх дзяцей праведзены адбор біялагічнага матэрыялу для экспрэс-тэставання на антыцелы COVID-19. Усе хворыя дзеці знаходзяцца пад наглядам медыкаў, у тым ліку і тыя, хто, як мяркуецца, можа захварэць у найбліжэйшы час. У большасці захворванне працякае бессімптомна, шпіталізацыя не патрабуецца. 

У цэнтры працуе абласная камісія ўрачоў-інфекцыяністаў, а таксама эпідэміёлагі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Кіраўнікі цэнтра кажуць, што пры прыёме дзяцей і выхавальнікаў патрабаваліся даведкі з інфармацыяй аб адсутнасці кантакту з захварэлым інфекцый COVID-19 па месцы жыхарства, арганізоўваўся і «ўваходны фільтр».

Дзеці супраць COVID-19 не вакцынаваныя, але 43 з іх вакцынаваныя супраць грыпу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру