«Збірала дакументы, а кіроўца не заўважыў і паехаў пад навес», — сказалі «Нашай Ніве» відавочцы.

На месца здарэння выехала следчая група.

Дзяржаўны мытны камітэт выдаў афіцыйную інфармацыю адносна трагедыі: 

«Сёння з 12.00 да 13.00 на беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску «Казловічы» адбыўся трагічны выпадак. Кіроўца грузавога транспартнага сродка здзейсніў наезд на супрацоўніцу мытных органаў пры выкананні ёю службовых абавязкаў.

Калектыў мытных органаў глыбока смуткуе ў сувязі са страшнай трагедыяй і выказвае самыя глыбокія спачуванні, словы спачування і падтрымкі родным і блізкім. Сям'і загінулай будзе аказана неабходная дапамога».

Вядома, што ў супрацоўніцы засталося 5-гадовае дзіця.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру