Мінчанка Юлія запытала ў Анатоля Маркевіча, з якіх менавіта сфераў звольнілі людзей з-за іх «дэструктыўнай пазіцыі», ці чакаць яшчэ звальненняў. Той адказаў так:

«Не ведаю, дзе вы гэта пачулі. Звальненне і ратацыя кадраў сёння ідзе, як і ў любой сферы, нічога тут не адбываецца. Людзі сыходзяць на пенсію, прыходзяць маладыя спецыялісты — гэта абсалютна заканамерны працэс.

А калі людзі займаюць дэструктыўную пазіцыю, маё глыбокае перакананне — на працы ў дзяржслужбе яны знаходзіцца не могуць». 

«Калі працуеш на дзяржслужбе — павінен быць прыхільнікам дзяржаўнай улады», — лічыць міністр культуры. - Гэта маё перакананне. Яно не змяняецца на працягу многіх дзесяцігоддзяў».

Раней пра больш чым 300 звольненых са сферы культуры за грамадскую пазіцыю Маркевіч казаў 20 студзеня падчас выступлення на «дыялогавай пляцоўцы» па абмеркаванні новай Канстытуцыі ў Стоўбцах. Ягоныя словы надрукавала афіцыёзнае выданне СБ-Беларусь сегодня, але пасля гэты матэрыял быў з сайта газеты чамусьці выдалены і недаступны да гэтай пары.

Чытайце таксама:

Мінпрацы пракаментавала масавыя палітычныя звальненні. Што яны адказалі?

У Гомельскім драматычным тэатры — кадравыя чысткі. Зноў праз «палітыку»

Міністр культуры: Больш за 300 чалавек з нашых калектываў «папрасілі». І я лічу гэта правільным

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0