Спрэчка ўспыхнула пасля таго, як Рыні зрабіў расіянам заўвагу, што тыя задаюць украінскім фігурыстам Сафіі Галічэнка і Арцёму Дарэнскаму правакацыйныя пытанні пра рускую мову.

«Пасля трох пытанняў наш журналіст звярнуў увагу расіяніна, што той адзін за другім задае пытанні правакацыйнага характару: «Ці забаронена вашым атлетам камунікаваць на рускай мове?», «Ці праўда, што нельга мець зносіны з расійскімі атлетамі?».

Наш журналіст лагічна спытаў калегу: «Ці не варта ў гэтай мікс-зоне гаварыць пра фігурнае катанне?» Відаць, не спадабалася заўвага. Але журналісцкая этыка на спартыўных падзеях — рэч вядомая. Што, нам цяпер у адказ засыпаць расійскіх атлетаў пытаннямі аб допінгу і ваеннай агрэсіі Расіі?» — пацікавіўся Глівінскі.

Паводле яго слоў, расіяне былі гатовыя да такога развіцця падзей і здымалі ўсё на камеру.

«На відэа выразна чутныя англамоўныя мацюкальныя словы ў бок украінскага журналіста, як і відаць тое, што наш калега вырашыў не адказваць на нікчэмныя паводзіны гэтага, з дазволу сказаць, прадстаўніка СМІ, які ўжо не ўпершыню парушыў і журналісцкую, і агульначалавечую этыку»,

— адзначыў ён.

Канфлікт скончыўся без абвастрэнняў, расіянін урэшце сышоў, удакладніў Глівінскі.

Украіна з нагоды паводзін расійскіх СМІ звернецца да Міжнароднай асацыяцыі спартыўнай прэсы (AIPS).

Трэнер фігурыстаў Галічэнка і Дарэнскага Лілія Батуціна напярэдадні таксама паскардзілася на дзеянні расійскіх СМІ, якія апублікавалі «інтэрв'ю» з яе спартсменамі, назваўшы расіян «гаўнюкамі».

Са слоў жанчыны, расійскі прапагандыст прапхнуўся да фігурыстаў, перабіўшы ўкраінскага журналіста, і задаў ім пытанне, ці размаўляюць яны з іншымі зборнымі.

«Якія ж мярзотнікі, фу! Мае спартсмены не давалі ніякага інтэрв'ю! Толькі нашаму журналісту, які быў ва ўкраінскай форме і меў зносіны з імі на ўкраінскай! А на пытанне з боку расійскага журналіста, які ўлез у размову, ці размаўляюць яны з камандай Алімпійскага камітэта Расіі, яны адказалі: «Мы стараемся не кантактаваць цяпер ні з якімі камандамі праз каранавірус. Усё, што трэба ведаць аб подласці расейскіх СМІ. Моташна, брыдка. Як можна так з дзецьмі? Гаўнюкі»,

— выказалася Батуціна.

У каментары расейскаму «Спорт-экспрэс» Сафія Галічэнка і Арцём Дарэнскі заявілі, што ім не забаронена мець зносіны на рускай мове на Алімпіядзе ў Пекіне. Таксама расіяне дапытваліся пра «забарону» размаўляць на рускай мове ў украінскіх фігурыстаў Аляксандры Назаравай і Максіма Нікіціна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру