У паведамленні адзначаецца:
«Журналістка Радыё Свабода была арыштаваная ў ліпені 2021 і прызнаная палітзняволенай. Праз 10 сутак (з якіх 9 трымала галадоўку), была выпушчаная ў статусе падазраванай. Дзякуючы службе эвакуацыі фонда BYSOL Інэса цяпер у бяспечным месцы».
Людзям, звязаным з Радыё Свабода, цяпер у Беларусі знаходзіцца небяспечна. Апошнім часам адбылося некалькі арыштаў людзей, якія супрацоўнічалі з гэтым СМІ цяпер ці ў мінулым.
Зняволеныя Алег Груздзіловіч і Андрэй Кузнечык, затрымліваўся, але быў адпушчаны з крымінальнай справай Севярын Квяткоўскі, які неадкладна пасля гэтага выехаў за мяжу.
Чытайце таксама:
«Над мной праводзілі эксперыменты». Пісьменнік Севярын Квяткоўскі расказаў, што з ім адбывалася за кратамі
«Ноччу ты заўсёды дома». Зняволены журналіст Алег Груздзіловіч напісаў, чаму вязні не любяць раніцу
«Жыць у Беларусі для яго даражэй за свабоду». Як маюцца палітвязень Андрэй Кузнечык і ягоная сям’я





