Позна ўвечары на 9‑м кiламетры аўтадарогi Барысаў — Беразiно пад колы аўтамабiля трапiў лось: у гэтым здарэннi пацярпела дзiця.
Паводле звестак ДАІ МУС, дарожна‑транспартнае здарэнне адбылося а палове адзiнаццатай вечара. 31‑гадовы кiроўца аўтамабiля «Фальксваген‑Каравэла» ўчынiў наезд на дзiкую жывёлiну ў той момант, калi лось перабягаў дарогу. Трохгадовая дачка кiроўцы, якая ехала з бацькам у машыне, атрымала раненнi.





