Фота: Новы час
Эдуарда затрымалі ў верасні 2020 года, а ў снежні 2021 года асудзілі на 13 гадоў калоніі, абвінаваціўшы па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса:
арт. 130 (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асоб, якія прывялі да іншых цяжкіх наступстваў); арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў); арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак); арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). 17 снежня Пальчысу прысудзілі 13 гадоў калоніі.
Калі Эдуард быў у зняволенні ў яго нарадзілася дачка.
СІЗА-2, 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2. Пальчысу Эдуарду