Вярхоўны суд Беларусі прыступіў 10 жніўня да разгляду крымінальнай справы былога пракурора Мінскай вобласці Міхаіла Снегіра. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе Вярхоўнага суда.
Слуханні пройдуць у закрытым рэжыме.
Міхаіл Снягір абвінавачваецца ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі (ч.3 арт.424 Крымінальнага кодэкса Беларусі), атрыманні хабару (ч.3 арт.430) і захоўванні боепрыпасаў (ч.2. арт.295). У прыватнасці, мяркуецца, што былы пракурор незаконна пабудаваў на падстаўную асобу катэдж, ацэначны кошт якога складае 350 мільёнаў рублёў.
Матэрыялы крымінальнай справы налічваюць 38 тамоў.
Паводле некаторых артыкулаў экс‑пракурору Мінскай вобласці пагражае ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Паводле гэтай крымінальнай справы праходзіць таксама былы кіраўнік ААТ «Забудова» Міхаіл Кудзелка. Яму выстаўленыя абвінавачванні ў здзяйсненні злачынстваў, прадуглелжаных ч.2 арт.431 (даванне хабару) і ч.2 арт.424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі.





