Аляксандр Вальфовіч. Фота: БелТА

Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч у інтэрв'ю у тэлеканалу АНТ, паведамляе РБК.

Вальфовіч распавёў, што ва Украіне «падштурхоўваюць, раскальваюць абстаноўку» і заяўляюць пра ўварванне Расіі, у тым ліку — з тэрыторыі Беларусі.

«Нібыта Расія збіраецца напасці на Украіну, што, на мой погляд, сёння немэтазгодна і малаімаверна», — сказаў ён.

Вальфовіч назваў інфармацыю пра агрэсію Расіі фэйкамі і чуткамі, якія толькі «падаграваюць абстаноўку».

Паводле ягоных звестак, гэта звязана з тым, што ўкраінскае Міністэрства абароны кансультуюць 5—6 вайсковых дарадцаў з ЗША, якія займаюцца стратэгічнымі пытаннямі. «А на аператыўным узроўні — больш за 64 такіх дарадцаў. Відавочна, амерыканскія дарадцы дыктуюць як жыць, як будаваць свае Узброеныя сілы, чым займацца і што рабіць», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Канцлер Нямеччыны: У выпадку агрэсіі супраць Украіны Расію чакаюць вельмі жорсткія санкцыі

Аляксандр Лукашэнка паабяцаў тры-чатыры дні вайны ў выпадку сутыкнення з Украінай

Клас
Панылы сорам
1
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру